Музей "Стаўбцоўшчына літаратурная"

Аналіз работы музея “Стаўбцоўшчына літаратурная”  за 2019/2020 н.г.

Музей “Стаўбцоўшчына літаратурная” Дзяржаўнай установы адукацыі “Дзераўнянская сярэдняя школа” створаны ў 1997 годзе па рашэнні Стаўбцоўскага райвыканкама, размешчаны ў асобным памяшканні (плошча – 85 кв.м) на трэцім паверсе будынка школы.

У музеі дзейнічае 5 экспазіцый: “Яны стаялі ля вытокаў”, “З Мікалаеўшчыны родам”, “Нёманам натхнёныя”, “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”, “Тут нашы вёсны прычалены”. Асноўны фонд музея налічвае 179 экспанатаў, дапаможны – 520.

         Музей з’яўляецца адной з форм работы па развіцці творчай дзейнасці і грамадскай актыўнасці навучэнцаў у працэсе збору, апрацоўкі, афармлення і прапаганды матэрыялаў, якія маюць выхаваўчую і пазнавальную каштоўнасць. Ён садзейнічае фарміраванню ў школьнікаў патрыятызму, пашырэнню кругагляду і выхаванню пазнавальнай цікавасці, садзейнічае развіццю грамадскай актыўнасці навучэнцаў, авалодванню імі  навыкаў пошукавай работы, практычнымі навыкамі даследчай работы, служыць мэтам удасканалення адукацыйнага працэсу ў школе.

         Работа музея “Стаўбцоўшчына літаратурная” праводзілася ў адпаведнасці з планам, распрацаваным кіраўніком музея і зацверджаным дырэктарам школы.

         Мэтай дзейнасці музея з’яўляецца стварэнне арганізацыйна-педагагічных умоў, якія садзейнічаюць духоўна-маральнаму развіццю навучэнцаў, фарміраванню ў іх камунікатыўных кампетэнцый, навыкаў пошукавай і даследчай работы, цікавасці да айчыннай культуры і паважлівых адносін да маральных каштоўнасцей мінулых пакаленняў.

         Задачы школьнага музея:

- прапаганда літаратурнай спадчыны Стаўбцоўшчыны;

- экскурсійна-масавая работа з навучэнцамі;

- фарміраванне фонду школьнага музея і забеспячэнне яго захаванасці.

Музей дзейнічаў на аснове работы пастаяннага актыву з ліку навучэнцаў VІІ, Х, ХІ класаў, размеркаваных па наступных сектарах:

  • сектар збору, уліку і захоўвання матэрыялаў;
  • сектар афармлення экспазіцый і выстаў;
  • сектар экскурсій;
  • сектар перапіскі;
  • сектар культурна-масавай работы.

Навучэнцы з сектара збору, уліку і захоўвання матэрыялаў правялі значную работу па накапленні матэрыялаў пра знакамітых выпускнікоў школы, сучаснае жыццё аграгарадка, аб’екты сельскай гаспадаркі, сацкультбыту, а таксама пра знакамітых землякоў. Пасля апрацоўкі сабранага матэрыялу былі папоўнены раздзелы “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”, “Тут нашы вёсны прычалены”.

Навучэнцы з сектара афармлення экспазіцый і выстаў пад кіраўніцтвам Дзямянка Г.І., кіраўніка музея, збіралі матэрыялы для дапрацоўкі тэксту экскурсіі “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”, дапоўнілі тэкст экскурсіі “Стаўбцоўшчына літаратурная” і тэкст экскурсіі “З гісторыі аграгарадка Дзераўная”. На працягу года арганізоўвалі выставы да юбілейных дат.

Для навучэнцаў з сектара экскурсій на працягу навучальнага года праводзіліся заняткі па выпрацоўцы навыкаў вядзення тэматычных і аглядавых экскурсій. Гэтыя ж навучэнцы самі праводзілі экскурсіі для наведвальнікаў музея.

Культурна-масавы сектар музея адказваў за падрыхтоўку і правядзенне літаратурных гасцёўняў, свят.

         На працягу 2019/2020 навучальнага года ў музеі праводзілася работа ў рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Былі створаны пошукавыя атрады з ліку навучэнцаў V-Х класаў. Школьнікі дапаўнялі летапіс школы звесткамі з 2002 года па цяперашні час: навучэнцы V класа – 2019/2020 н.г.; навучэнцы VІ класа – 2017/2018 н.г., 2018/2019 н.г.; навучэнцы VІІ “А” класа – 2014/2015 н.г., 2015/2016 н.г., 2016/2017 н.г.; навучэнцы VІІ “Б” класа – 2011/2012 н.г., 2012/2013 н.г., 2013/2014 н.г.; навучэнцы VІІІ класа – 2008/2009 н.г., 2009/2010 н.г., 2010/2011 н.г.; навучэнцы ІХ класа – 2005/2006 н.г., 2006/2007 н.г., 2007/2008 н.г.; навучэнцы Х класа – 2002/2003 н.г., 2003/2004 н.г., 2004/2005 н.г.

Значная работа праводзіцца па папаўненні раздзела “Тут нашы вёсны прычалены” краязнаўчымі матэрыяламі. Ва ўстанове адукацыі назапашаны вялікі вопыт па арганізацыі краязнаўчай работы, дасягнуты нядрэнныя вынікі. За гэты час ужо некалькі выпускаў навучэнцаў было звязана з вывучэннем роднага краю. Гэта работа для іх не прайшла безвынікова. Яна дазволіла больш даведацца пра сваю малую радзіму, унесці свой уклад у вывучэнне яе гісторыі. І калі выпускнікі становяцца студэнтамі, то заўсёды карыстаюцца сабранымі матэрыяламі падчас прэзентацыі ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй адукацыі сваёй мясцовасці.

Работа па зборы краязнаўчых матэрыялаў праводзіцца ў суботні школьны дзень.  Яна ўключае некалькі ўзаемазвязаных напрамкаў: “Мой дом. Радавод сям’і”, “Родная школа, яе гісторыя, традыцыі”, “Вёска: мінулае, сучаснае, перспектывы развіцця”, “Гісторыя роднага краю”.

Кожны клас працуе па пэўным праекце. А паколькі 2018-2020 гады аб’яўлены ў краіне гадамі малой радзімы, то адзін з праектаў і звязаны з вывучэннем сваёй мясцовасці. У выніку краязнаўчы раздзел музея папоўніўся такімі цікавымі праектамі, як  “Іскры святыя настаўніцкіх сэрцаў”, “Жанчыны на вайне”, “Славутыя людзі нашага краю”, “Маўклівыя сведкі гісторыі”, “Памяць сэрца”, “Запрашэнне ў гісторыю аграгарадка Дзераўная”, “Зямля бацькоў – зямля святая”. Педагогі і навучэнцы распрацавалі экскурсію па вёсцы, якая ўключае звесткі пра гісторыю ўзнікнення паселішча, гісторыю адукацыі, пра архітэктурныя помнікі мясцовасці – Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, драўляную капліцу на вясковых могілках – помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя, пра раку Шуру і штучнае возера, пра жыццё вяскоўцаў на сучасным этапе. Падчас экскурсіі вядзецца аповед і пра знакамітых землякоў – Героя Сацыялістычнай Працы Р.Л. Ваньковіча, камандзіра партызанскай брыгады “Спартак” А.М. Панамарова, родных Ф.Э. Дзяржынскага, пахаваных на вясковых могілках. На аснове тапанімічнага слоўніка мясцовасці створана інтэрактыўная карта мікратапонімаў аграгарадка Дзераўная і яго ваколіц, а таксама створана інтэрактыўная карта помнікаў воінам-вызваліцелям і партызанам на тэрыторыі нашай мясцовасці.

Работа па зборы краязнаўчых матэрыялаў будзе працягвацца і далей. Гэта садзейнічае выхаванню грамадзянскасці, патрыятызму ў навучэнцаў, фарміраванню нацыянальна свядомай, духоўна развітой асобы. А актыўны ўдзел школьнікаў у розных мерапрыемствах, конкурсах па краязнаўстве сведчыць аб іх жаданні паглыбляць свае веды па гісторыі і культуры малой радзімы, паляпшаць і ўдасканальваць свае якасці як асобы.

         Раздзел музея “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”, прысвечаны выпускнікам, педагогам школы, якія звязалі свой лёс з літаратурай ці зрабілі ў школе першыя спробы пяра, папоўніўся творамі настаўніка рускай мовы і літаратуры Кароткай Л.П. Распачата работа па падрыхтоўцы да друку рукапісных аповесцей пра вайну былога настаўніка рускай славеснасці Дзераўнянскай СШ Цітова М.І.

         На базе музея праводзяцца мерапрыемствы ў рамках Тыдня, прысвечанага Дню беларускага пісьменства (у верасні), і Тыдня “Каласавіны” (у лістападзе).

         Традыцыяй стала правядзенне на базе музея ўрокаў беларускай літаратуры, звязаных з жыццём і тврчасцю пісьменнікаў-землякоў. “Музейныя” ўрокі дапамагаюць навучэнцам адчуць і асэнсаваць прыгажосць роднага краю. Вывучаючы культурныя традыцыі сваёй мясцовасці, школьнікі знаёмяцца з навуковай, мастацкай, мемуарнай літаратурай, з матэрыяламі, змешчанымі ў раённай газеце “Прамень”, а таксама ў кнізе “Памяць”. Правядзенне “музейных” урокаў з выкарыстаннем краязнаўчых матэрыялаў садзейнічае трываламу засваенню ведаў, робіць урок больш цікавым і зразумелым. Выкарыстоўваюцца факты, якія дапамагаюць паказаць пісьменніка як чалавека вялікага жыццёвага подзвігу і выдатных асабістых якасцей, паказаць грамадскую дзейнасць мастака слова, яго адносіны да Радзімы і народа, да прагрэсіўных ідэй часу. На працягу 2019/2020 навучальнага года ў музеі праведзена 6 урокаў беларускай літаратуры.

         Добрай традыцыяй стала правядзенне ў музеі першага ўрока, прысвечанага Дню ведаў, класных гадзін для выпускнікоў школы падчас вечара сустрэчы, які праводзіцца ў лютым.

         Матэрыялы музея шырока выкарыстоўваюць настаўнікі-прадметнікі і класныя кіраўнікі пры правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў, літаратурных свят, урокаў, звязаных з жыццём і творчасцю пісьменнікаў-землякоў. Так, навучэнцы VІ класа  працавалі над праектам “Зямля бацькоў – зямля святая”, навучэнцы VІІ класа – “Хвала і пашана табе, селянін-працаўнік!”, навучэнцы ХІ класа –  “Пра цябе, мая Радзіма, я з любоўю гавару…” Падчас работы над праектамі шырока выкарыстоўваліся матэрыялы музея, а таксама быў папоўнены новымі звесткамі краязнаўчы раздзел.

Такім чынам, дзейнасць па вывучэнні спадчыны роднага краю спрыяе з’яўленню ў навучэнцаў  разумення прыналежнасці да свайго народа, пачуцця прыхільнасці  і любові да сваіх блізкіх, аднавяскоўцаў, пачуцця яднання з імі і, як вынік, любові да сваёй Радзімы.

У 2019/2020 навучальным годзе ў музеі было праведзена 11 экскурсій для навучэнцаў і настаўнікаў Дзераўнянскай сярэдняй школы, гасцей. У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, якая склалася ў сакавіку-чэрвені 2020 года, колькасць экскурсій значна памешылася.

На працягу верасня-лютага музей наведалі намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Абалевіч А.Л., начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама Стонька Л.М., метадысты ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама, галоўны саветнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Мінскага аблвыканкама Канойка А.У., намеснік старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Лысая Ж.М., намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы Стаўбцоўскага райвыканкама Жыбуль С.А., начальнік аддзела культуры і па справах моладзі Стаўбцоўскага райвыканкама Слесарчык Д.Л., галоўныя спецыялісты, метадысты вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама, дырэктары ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці, галоўныя спецыялісты ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама.

Інфармацыя аб дзейнасці музея размяшчаецца на старонках перыядычных выданняў. Так, у раённай газеце “Прамень” ад 22 жніўня 2020 года № 63 змешчаны артыкул кіраўніка музея Дзямянка Г.І. “У цэнтры краязнаўства – малая радзіма”.

Падводзячы вынікі, можна выдзеліць наступныя праблемы ў дзейнасці музея “Стаўбцоўшчына літаратурная”:

інфармацыйныя тэхналогіі ў дзейнасці музея выкарыстоўваліся абмежавана;

музейныя мерапрыемствы праходзілі без удзелу пісьменнікаў-землякоў. 

На наступны навучальны год ставяцца наступныя задачы:

         выкарыстоўваць для павышэння эфектыўнасці работы школьнага музея новыя інфармацыйныя тэхналогіі;

         стварыць сайт музея ў сетцы інтэрнэт;

         актывізаваць работу савета музея, зацікавіць навучэнцаў музейнай дзейнасцю па розных напрамках;

         працягваць работу па папаўненні матэрыяламі экспазіцый музея;

         папулярызаваць дзейнасць музея ў мікрараёне для прыцягнення ўвагі жыхароў;

         стварыць віртуальны музей;

         прымаць удзел у мерапрыемствах розных узроўняў па краязнаўстве.

 

 

Кіраўнік музея

“Стаўбцоўшчына літаратурная”                              Г.І. Дзямянка

 

План работы

музея “Стаўбцоўшчына літаратурная”

на 2020/2021 навучальны год

Тэма Час

1. Арганізацыйная работа

 

І. Правядзенне пасяджэнняў савета музея:

1. Аб рабоце савета музея на 2020/2021 навучальны год

2. Аб правядзенні літаратурнай гасцёўні, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча

3. Аб праведзенай рабоце па папаўненні раздзелаў музея

4. Аб выніках работы музея за год

ІІ. Абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы савета музея

ІІІ. Размеркаванне абавязкаў паміж членамі савета музея

ІV. Стварэнне пошукавых атрадаў і размеркаванне заданняў

V. Арганізацыя навукова-даследчай і пошукавай работы на 2020/2021 навучальны год

VІ. Абмеркаванне і зацвярджэнне графіка работы музея

VІІ. Правядзенне ўрокаў і пазакласнай работы ў музеі

 

верасень

 

лістапад

сакавік

май

верасень

верасень

верасень

верасень

верасень

на працягу года

2. Навукова-даследчая і пошукавая работа  

І. Работа музея ў рамках рэспубліканскіх акцый

ІІ. Удзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах

ІІІ. Удзел у конкурсе работ даследчага характару

на працягу года

на працягу года

          люты-сакавік
3. Экспазіцыйная работа  

Падрыхтоўка да друку рукапісных аповесцей пра вайну былога настаўніка рускай славеснасці Дзераўнянскай СШ Цітова М.І.

Папаўненне раздзела “Зямля, дзе пачаўся твой лёс” звесткамі пра былога настаўніка Дзераўнянскай СШ Корсіка С.П.

Папаўненне матэрыяламі раздзелаў музея, “Тут нашы вёсны прычалены” звесткамі пра навакольныя вёскі (Агароднікі, Барок, Дружнае, Заброддзе, Ніўнае, Хатава, Янкавічы)

Абнаўленне матэрыялаў раздзелаў музея

 

на працягу года

 

на працягу года

на працягу года

на працягу года

4. Экскурсійная работа  

І. Стварэнне груп экскурсаводаў з ліку навучэнцаў школы, іх падрыхтоўка

ІІ. Правядзенне заняткаў для экскурсаводаў па выпрацоўцы навыкаў вядзення тэматычных і аглядавых экскурсій

 

на працягу года

на працягу года