Шестой школьный день

Навіны шостага школьнага дня 05.09.2020

“Дзень беларускага пісьменства”

У суботні дзень ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы пад дэвізам “Жыве ў вяках беларускае слова”.

Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. Дзень беларускага пісьменства ў 2020 годзе пройдзе ў горадзе Белынічы Магілёўскай вобласці.

 

Навіны шостага школьнага дня 12.09.2020

Дзень здароўя “Ведай і выконвай правілы дарожнага руху”

“Гаворым здароўю - ДА!” – пад такім дэвізам прайшла субота 12 верасня 2020 года. Навучэнцы сумесна з класнымі кіраўнікамі, настаўнікам фізічнай культуры і здароўя, законнымі прадстаўнікамі дружна прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, эстафетах, гульнях.

На пляцоўцы па вывучэнні правіл дарожнага руху прайшоў спартыўна-інтэлектуальны марафон “Мы паважаем правілы дарожнага руху”.

Адбылася сустрэча з інспектарам ДАІ Хадакоўскім А.М.

 Добраму настрою спрыяла цудоўнае надвор’е!

 

Навіны шостага школьнага дня 19.09.2020

“Мір, які патрэбен нам!”

19 верасня суботні дзень быў прысвечаны Сусветнаму дню міру. Для навучэнцаў 1-4 класаў у школьнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя кніжна-ілюстратыўнай выставы “Праз кнігі да міру і згоды”. Навучэнцы 5-7 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Дзеці за мір на планеце”. Класныя кіраўнікі 8-11 класаў арганізавалі сустрэчу за круглым сталом “Мір – гэта аснова стабільнага жыцця”

Мерапрыемствы шостага дня прайшлі ў добразычлівай атмасферы.

 

Навіны шостага школьнага дня 26.09.2020

“Экалогія – клопат кожнага”

На працягу суботняга дня кожны навучэнец змог знайсці сабе цікавую справу і з карысцю правесці час: навучэнцы 1-4 класаў адправіліся назіраць за прыгажосцю восеньскага лесу, 5-7 класы прынялі удзел у працоўнай акцыі “Чыстая вёска”. Навучэнцы старэйшых класаў прысутнічалі на прэзентацыі кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Люблю цябе прырода ў любую пару года”.

“Зберажом хараство прыроды!” – дэвіз дня.

Навіны шостага школьнага дня 03.10.2020

З любоўю і павагай да настаўніка!

Суботні дзень, 3 кастрычніка, у школе прайшоў па наступным плане:

віншавальная пошта для настаўнікаў “Прыміце нашы віншаванні!” (святочная лінейка);

Дзень самакіравання;

святочная праграма “Строгим и ласковым, мудрым и чутким…”;

акцыя “Паштоўка “педагогу-ветэрану” (віншавальны адрас для ветэранаў педагагічнай працы).

         У суботні дзень уся школа зіхацела  ўсмешкамі! Усміхаліся настаўнікі, усміхаліся хлопчыкі і дзяўчынкі, усміхаліся бацькі, якія прыйшлі павіншаваць настаўнікаў сваіх дзяцей, усміхаўся кожны куток будынка школы. Усюды бачныя кветкі, маляўнічыя газеты з віншаваннямі, ля ўваходу жывы калідор, вясёлыя дзеці і цудоўныя сувеніры, зробленыя сваімі рукамі. Увесь дзень вучні віншавалі і адорвалі сваіх настаўнікаў кампліментамі і словамі падзякі!

         Навучэнцы 10 класа падрыхтавалі цудоўную віншавальную праграму для педагагічных работнікаў школы. Са святочным настроем настаўнікі выходзілі з актавай залы, таму смела можна сцвярджаць, што свята атрымалася!

 

Навіны шостага школьнага дня 10.10.2020

“Край мой – гонар мой”

         Суботні дзень, 10 кастрычніка, прайшоў пад дэвізам “Край мой – гонар мой”.

         Навучэнцы 5-11 класаў прынялі ўдзел у працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі, вуліц аг.Дзераўная.

         У класных калектывах прайшлі краязнаўчыя гадзіны “Я вырас тут і край мне гэты дарагі”.

         З цудоўным восеньскім настроем вучні 1-4 класаў прайшліся па вуліцах роднай вёскі, шмат цікавага даведаліся з гісторыі вуліц А.Панамарова, Л.Ваньковіча.

         Настаўнік гісторыі Арленка Т.М. 5-7 класам прапанавала прэзентацыю “Пра людзей працы нашай мясцовасці”, а навучэнцы 10-11 класаў прынялі ўдзел у пасадцы “Рабінавай алеі” на беразе возера аг.Дзераўная.

         Суботні дзень прайшоў пазнаваўча і цікава!

 

Навіны шостага школьнага дня 17.10.2020

Усё на зямлі пачынаецца з матулі!

Дзень маці – гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым. У гэты дзень хочацца сказаць словы ўдзячнасці ўсім матулям, якія дораць дзецям любоў, дабрыню, пяшчоту і ласку.

Традыцыйна ў Дзераўнянскай сярэдняй школе ў кастрычніку праходзіць Тыдзень маці. З 12.10.2020 па 18.10.2020 ва ўстанове прайшлі цікавыя і яркія мерапрыемствы.

Навучэнцы 1-5 класаў прынялі ўдзел у выставе малюнкаў «Мая матуля самая лепшая», навучэнцы 6-8 класаў пісалі сачыненні «Ад чыстага сэрца простымі словамі». Усе класы ўдзельнічалі агульнашкольных акцыях “Дзясятка для матулі”, “Восеньскі букет для любай матулі”. Выставы малюнкаў былі аформленыя на стэндах. Ва ўсіх класах праведзены тэматычныя і інфармацыйныя класныя гадзіны “Усё на зямлі пачынаецца з матулі”, “Знакамітыя жанчыны-маці ў гісторыі Беларусі”. Навучэнцы 9-11 класаў правялі экспрэс-акцыю “SMS для матулі”.

У суботні дзень, 17 кастрычніка, у класных калектывах прайшлі святочныя класныя віншавальныя бацькоўскія сходы “Цяпло сардэц для любых матуль”.

         Навучэнцы спявалі песні, чыталі вершы, дарылі святочныя паштоўкі любым матулям і бабулям. Мамы з захапленнем назіралі за выступленнямі дзяцей і ад душы радаваліся. Класныя сходы  атрымаліся асаблівымі, сапраўды яркімі і  святочнымі!

 

Навіны шостага школьнага дня 24.10.2020

Дзень “Арганізацыі Аб’яднаных Нацый – 75”

 

         Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяй (ААН) – міжнародная арганізацыя, створаная для падтрымкі і ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі, а таксама развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.

         У 2020 годзе ААН святкуе 75-годдзе свайго стварэння. Менавіта гэтай тэме былі прысвечаны мерапрыемствы шостага школьнага дня 21 кастрычніка. У класных калектывах 8-11 класаў прайшлі сустрэчы за круглым сталом, дыялогі пад дэвізам “Насустрач будучаму, якога мы хочам: маладзёжная палітыка”

 

 

Навіны шостага школьнага дня 31.10.2020

Дзень прафілактыкі правапарушэнняў, шкодных звычак

У фармаце шостага школьнага дня 31 кастрычніка кожны навучэнец мог знайсці сабе цікавую справу, правесці час з карысцю.

Напярэдадні асенніх канікулаў прайшлі працоўныя дэсанты “Чысты, утульны клас”, класныя гадзіны “Канікулы без шкодных звычак. Правапарушэнні і адказнасць”.

Навучэнцы 1-4 класаў арганізавалі на свежым паветры рухомыя гульні. У спартыўных спаборніцтвах па валейболе, настольным тэнісе, гульні ў шашкі і шахматы прынялі ўдзел навучэнцы 5-11 класаў.

Дэвіз дня “Спорт супраць шкодных звычак!”

Навіны шостага школьнага дня 14.11.2020

“Я, энергія і навакольнае асяроддзе”

         “Вучымся эканоміі і беражлівасці” – пад такім дэвізам прайшоў суботні дзень 14 лістапада. Навучэнцы, педагагічныя работнікі, тэхнічны персанал прынялі ўдзел у аперацыі “Выключы свет!”. Навучэнцы 5 класа прысутнічалі на прэзентацыі выставы тэматычнай літаратуры “Энергія і навакольнае асяроддзе” у школьнай бібліятэцы. У пачатковых класах адбыўся відэапрагляд мультфільмаў па энергазберажэнні.

         Класны кіраўнік 8 класа Навіцкая Л.С., настаўнік фізікі, правяла інтэлектуальна-інфармацыйную гадзіну “Выкарыстоўваем энергазберагальныя лямпачкі

У суботні дзень кожны з навучэнцаў змог знайсці сабе цікавую для сябе справу і з карысцю правесці час.

 

Навіны шостага школьнага дня 21.11.2020

“Восеньскі  калейдаскоп”

У  шосты школьны дзень, 21 лістапада, прайшлі мерапрыемствы, якія пашырылі і замацавалі веды навучэнцаў аб характэрныхі прыкметах восені, сезонных зменах у прыродзе. Педагог-арганізатар Бычкевіч В.Б. правяла займальную, пазнавальную гульню па станцыях “Піянерская мазаіка” па тэме “Восеньскі калейдаскоп”. Навучэнцам трэба было прайсці шэсць станцый. На кожнай станцыі удзельнікаў чакаў канверт з цікавым заданнем. Усе заданні тычыліся пэўных восеньскіх з’яў. Яны былі не вельмі складаныя, разлічаны на кемлівасць і хуткасць. Удзельнікі гульні выконвалі ўсе заданні правільна, дружна, усёй камандай!

 

Навіны шостага школьнага дня 28.11.2020

“СНІД – пагроза будучаму!”

У фармаце праекту шостага школьнага дня 28 лістапада 2020 года суботні дзень прайшоў пад дэвізам “Моладзь супраць СНІДу!”

Кожны з навучэнцаў мог знайсці сабе цікавую справу і з карысцю правесці час: у пачатковых класах прайшлі пазнаваўчыя гадзіны “Праўда пра СНІД”, прагляд і абмеркаванне прэзентацый “СНІД – гэта рэальнасць!”, “СНІД – чума ХХІ стагоддзя” - у 5-8 класах, навучэнцы 9-11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе плакатаў “Спынім СНІД!”

 

 

 

Навіны шостага школьнага дня 05.12.2020

“У свеце прафесій”

“Кім быць? Якую прафесію выбраць?” - гэтыя пытанні хвалююць не толькі выпускнікоў школы, але і ўсіх навучэнцаў.

Суботні дзень 5 снежня  прайшоў пад дэвізам “У свеце прафесій”.

Для навучэнцаў школы бібліятэкар Даўгапол В.Г. падрыхтавала і прэзентавала выставу па прафарыентацыі “Усе прафесіі важныя…”, дзе сабрала перыядычныя выданні, кнігі, буклеты пра розныя прафесіі.

Цікава прайшла прафарыентацыйная гульня “У пошуках будучай прафесіі”, якую падрыхтавала і правяла з навучэнцамі 10 класа педагог-псіхолаг Вільнявец Н.Ч. У займальнай форме навучэнцы даведаліся аб фактарах, якія ўплываюць на выбар прафесіі, атрымалі некаторыя парады і рэкамедацыі. Невялікі тэст дапамог рабятам даведацца да якой прафесіі яны схільныя, а які від дзейнасці ім супрацьпаказаны.

Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Кім я хачу быць?”

Дзень прафарыентацыі прайшоў паспяхова і прынёс станоўчыя вынікі, дапамог навучэнцам знайсці адказы на пытанні, якія іх цікавілі.

 

Навіны шостага школьнага дня 12.12.2020

Дзень прававых ведаў “Я+закон=сяброўства”

У школьны суботні дзень 12 снежня – дзень прававых ведаў. Навучэнцы адправіліся ў анлайн-падарожжа па Дзіцячым прававым сайце, асноўная мэта якога сфармаваць у падрастаючага пакалення пазітыўны вобраз права.

У час анлайн-падарожжа асноўная ўвага школьнікаў была звернута на тое, што дадзены сайт дапамагае дзецям і падлеткам атрымаць юрыдычныя веды, адказаць на “дарослыя” пытанні, даць параду ў складаных сітуацыях, распавесці аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь і правах грамадзян нашай краіны.

На прыкладзе казачных герой, герояў літаратурных твораў, з дапамогай загадак прававога характару з вучнямі пачатковых класаў былі разгледжаны парушэнні правоў чалавека.

Памятайце: каб вашы правы не парушаліся, яны не павінны ўшчамляць правы іншых; паважай астатніх гэтак жа, як ты хочаш, каб паважалі цябе.

У рамках шостага школьнага дня прайшоў  і Дзень здароўя. У спартыўнай зале панавалі спартыўны азарт і запал, бо навучэнцы ўдзельнічалі ў спаборніцтвах “Залатая скакалка”, асноўная мэта якіх развіццё спартыўных якасцяў і фізічнай падрыхтоўкі дзяцей праз выкарыстанне скакалкі. Навучэнцам неабходна было не толькі выканаць розныя заданні са скакалкай, але і праявіць спрыт, лёгкасць у рухах, пачуццё раўнавагі і каардынацыю рухаў.

 

 

Навіны шостага школьнага дня 19.12.2020

Дзень прафілактыкі інфекцыйных захворванняў

                    

Прафілактыцы інфекцыйных захворванняў, прапагандзе здаровага ладу жыцця быў прысвечаны шосты школьны дзень 19 снежня 2020 года.

         У класных калектывах прайшлі прафілактычныя гутаркі, на якіх класныя кіраўнікі растлумачылі, што для прадухілення распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання патрабуюцца намаганні не толькі медыцынскіх спецыялістаў, але і нас з вамі. Зрабіць своечасова прышчэпку, выконваць правілы асабістай гігіены і догляду хворых, імкнуцца не заражаць людзей, што навокал, у перыяд хваробы, весці спосаб жыцця, які спрыяе падтрыманню добрага імунітэту, - гэта ў інтарэсах кожнага з нас і грамадства ў цэлым.

 

 

 

 

График работы по организации шестого школьного дня:

9.00-14.20 – факультативные занятия в ІХ-ХІ классах, платные образовательные услуги;

10.50-14.20 – трудовое обучение, Х-ХІ класс;

9.00-17.40 – работа объединений по интересам;

12.00-20.00 – работа спортивного зала;

14.00-18.00 – работа СППС (педагог социальный);

13.00-17.00 – работа СППС (педагог-психолог);

13.00-17.00 – работа педагога-организатора;

12.00-15.00 – работа школьной библиотеки;

13.00-15.30 – организационно-воспитательные мероприятия в І-ІV кл.

13.00-15.30 – организационно-воспитательные мероприятия в V-VІІ кл.;

17.00-20.00 – организационно-воспитательные мероприятия в VІІІ-ХІ кл., дискотека

Цели и задачи воспитательной работы в шестой школьный день

развернуть

Цели воспитательной работы в шестой школьный день:

- укрепление физического, психического и морального здоровья;

- создание эффективной системы гражданского и патриотического воспитания;

- интеллектуальное развитие и гражданское становление школьника;

- участие детей и подростков в полезных делах и акциях.

 

Задачи воспитательной работы в шестой школьный день:

- формировать у детей и молодёжи гражданской позиции посредством участия в социально значимых делах, развитие социальной активности;

- приобщать детей и молодёжь к нравственно-духовным ценностям, через заботу и сохранение природного и культурного богатства своей Родины;

- формировать патриотизм у детей и молодёжи, уважение к ветеранам ВОВ и местам воинской славы;

- формировать потребность у молодого поколения к заботе о Родине, её интересах в защите и сохранении экологических ресурсов;

- формировать гармонично развитую общественно активную личность;

- повышать нравственную и эстетическую культуру учащихся;

- создать условия успешной социализации личности ребёнка;

- восстанавливать и развивать физические и духовные силы детей соответствующей организацией досуга.

свернуть

График работы в шестой школьный день I полугодие 2020/2021 уч. г.

развернуть

Фамилия, имя. отчество 

Время работы

Шумчик Мария Марьяновна, директор

9.00-14.00

Пригожая Светлана Иосифовна, заместитель директора по учебной работе

12.00-17.00

 

Сенько Алефтина Анатольевна, заместитель директора по воспитательной работе

15.00-20.00

 

Бычкевич Ванда Бернардовна, педагог-организатор

12.20 – 16.00

Долгопол Ванда Геннадьевна, школьный  библиотекарь

12.00 – 15.00

Конович Геннадий Чеславович, учитель физической культуры и здоровья

10.00 – 13.00

14.00-20.00

Кушнер Алла Владимировна, педагог социальный

Вильневец Наталия Чеславовна, педагог-психолог

 

 

 

 

14.00-18.00

13.00-17.00

консультации для законных представителей, обучающихся, работа Родительского университета

свернуть