Задачи и функции

Мэтавыя арыенціры і задачы развіцця ўстановы адукацыі на 2024/2025 навучальны год

 1.Павышэнне якасці і даступнасці  адукацыі ў адпаведнасці з патрэбнасцямі інавацыйнай эканомікі, адукацыйнымі запытамі грамадзян:

забяспечыць якасць адукацыйнага працэсу, даступнасць і варыятыўнасць адукацыі з улікам адукацыйных патрэбнасцей навучэнцаў;

удасканальваць сістэму работы з адоранымі і высокаматываванымі  навучэнцамі;

працягваць работу па забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу і абсталяванню сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем;

зябяспечыць аптымальныя спецыяльныя ўмовы пры атрыманні адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага рзвіцця.

2.Развіццё выхаваўчага патэнцыялу ва ўстанове адукацыі:

працягваць работу, накіраваную на фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці, каштоўнасных адносін да гісторыі свайго народа, гатоўнасці да выканання свайго грамадзянскага абавязку перад Айчынай;

удасканальваць фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў, развіццё медыйнай граматнасці ў дзяцей і падлеткаў;

фарміраваць культуру здаровага ладу жыцця;

фарміраваць прававую культуру асобы, засваенне ведаў аб праве, асновах законадаўства Рэспублікі Беларусь, законапаслухмяныя паводзіны, паразуменне навучэнцамі адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні;

ажыццяўляць прафілактыку сацыяльнага сіроцтва, падлеткавай злачыннасці і безнагляднасці непаўналетніх, навучаць навучэнцаў выкарыстанню прыёмаў псіхалагічнай абароны ў складаных жыццёвых сітуацыях;

забяспечыць інавацыйны характар дадатковай адукацыі, масавы ахоп фізкультурна-аздараўленчым рухам усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

3.Развіццё кадравага патэнцыялу;

працягваць работу па ўдасканаленні кадравага патэнцыялу і метадаў прагназавання патрэбнасці ў кадрах;

працягваць работу з навучэнцамі праз прафарыентацыю на паступленне на педагагічныя спецыяльнасці;

развіваць сістэму неперарыўнай педагагічнай адукацыі.