График приёма граждан

Узнайте больше ...

подробнее...

Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў

                                                                                                                           ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                                                                                         Загад дырэктара 

                                                                                                                         Дзяржаўнай установы адукацыі

                                                                                                                         “Дзераўнянская сярэдняя школа”

                                                                                                                        30.08.2021 №02-05/280

 

 

 

ПРАВІЛЫ

ўнутранага распарадку для навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Дзераўнянская сярэдняя школа”

 

  1. I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

         1.1. Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкс), пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі” і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

         1.2. Правілы ўстанаўліваюць нормы паводзін навучэнцаў у будынку і на тэрыторыі Дзяржаўнай установы адукацыі “Дзераўнянская сярэдняя школа” з мэтай удасканалення арганізацыі адукацыйнага працэсу, рацыянальнага выкарыстання навучэнцамі вучэбнага часу, умацавання дысцыпліны навучэнцаў, павышэння якасці адукацыі, выхавання павагі да асобы, развіцця культуры паводзін і навыкаў зносін.

         1.3. Згодна з Правіламі ўсе навучэнцы маюць аднолькавыя правы і абавязкі, нясуць аднолькавую адказнасць за парушэнне нормаў паводзін ва ўстанове адукацыі.

         1.4. У адпаведнасці з гэтымі Правіламі ва ўстанове адукацыі да пачатку новага навучальнага года распрацоўваюцца Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў, якія ўзгадняюцца Саветам установы адукацыі і зацвярджаюцца дырэктарам.

         1.5. Змены і дапаўненні ў Правілы ўносяцца ў парадку, вызначаным падпунктам 1.4 дадзеных Правілаў.

         1.6. Правілы даводзяцца да ведама педагагічных работнікаў установы адукацыі на першым пасяджэнні педагагічнага савета або нарадзе пры дырэктару ў кожным новым навучальным годзе, да ўсіх навучэнцаў установы адукацыі – на першай класнай гадзіне новага навучальнага года, а да іх законных прадстаўнікоў – на першым бацькоўскім сходзе новага навучальнага года (пад подпіс).

         1.7. Правілы распаўсюджваюцца на ўсіх навучэнцаў установы адукацыі.

         1.8. Правілы размяшчаюцца ў даступным для агляду ўсімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу месцы і на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі.

 

IІ. АСНОЎНЫЯ ПРАВЫ НАВУЧЭНЦАЎ

  1. Навучэнцы маюць права на:

         2.1. атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі;

         2.2. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей псіхафізічнага развіцця;

         2.3. атрыманне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў адпаведнасці з Кодэксам і ў парадку, які вызначаецца Палажэннем аб установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 149;

         2.4. павагу сваёй чалавечай годнасці, абарону ад прымянення фізічнага і (або) псіхічнага насілля, жорсткага, грубага або зневажальнага абыходжання, прыніжэння;

         2.5. ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;

         2.6. карыстанне падручнікамі (вучэбнымі дапаможнікамі) у адпаведнасці з заканадаўствам;

         2.7. бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай і спартыўнай базай установы адукацыі;

         2.8. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі ў адпаведнасці са Статутам установы адукацыі (далей – Статут);

         2.9. адпачынак на перапынках, арганізацыю вольнага часу ў перыяд канікул;

         2.10. стварэнне спрыяльных умоў для самаадукацыі;

         2.11. аб’ектыўную ацэнку ведаў;

         2.12. захаванне месца ва ўстанове адукацыі ў выпадку накіравання для навучання ў санаторную школу-інтэрнат і лячэння ў ёй;

         2.13. навучанне на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў адпаведнасці з групай здароўя;

         2.14. наведванне стымулюючых і (або) падтрымліваючых заняткаў;

         2.15. выбар факультатыўных заняткаў у межах устаноўленай вучэбным планам установы адукацыі колькасці гадзін факультатыўных заняткаў і з улікам максімальна дапушчальнай нагрузкі на аднаго навучэнца, устаноўленай спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі да ўтрымання і эксплуатацыі устаноў адукацыі;

         2.16. вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам установы адукацыі;

         2.17. атрыманне платных паслуг, якія аказваюцца ўстановай адукацыі;

         2.18. атрыманне гарачага харчавання ў парадку, вызначаным заканадаўствам;

         2.19. удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых мерапрыемствах;

         2.20. заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

         2.21. атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі;

         2.22. удзел у дзіцячых, маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

         2.23 удзел у органах вучнёўскага самакіравання ва ўстанове адукацыі;

         2.24. абарону ад любых супрацьпраўных замахаў;

         2.25. недатыкальнасць асобы.

  1. Іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

 

III. АСНОЎНЫЯ АБАВЯЗКІ НАВУЧЭНЦАЎ

  1. Навучэнцы абавязаны:

         4.1. выконваць Статут, выконваць рашэнні Савета ўстановы адукацыі, іншых органаў самакіравання ўстановы адукацыі, правілы, патрабаванні кіраўніцтва і педагагічных работнікаў;

         4.2. знаходзіцца ва ўстанове адукацыі на працягу часу, прадугледжанага раскладам заняткаў (вучэбных, факультатыўных, аб’яднанняў па інтарэсах і інш.);

         4.3. пакідаць тэрыторыю ўстановы адукацыі ў час заняткаў толькі з дазволу класнага кіраўніка (кіраўніцтва);

         4.4. добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах, праграм выхавання, своечасова і якасна выконваць дамашнія заданні;

         4.5. наведваць класныя і інфармацыйныя гадзіны;

         4.6. удзельнічаць у мерапрыемствах грамадска карыснай працы;

         4.7. вырашаць спрэчныя і канфліктныя пытанні на прынцыпах узаемнай павагі, з улікам меркавання ўсіх (іншых) удзельнікаў спрэчкі, пры неабходнасці звяртацца па дапамогу да настаўніка, класнага кіраўніка, спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, кіраўніцтва ўстановы адукацыі;

         4.8. беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы адукацыі, падтрымліваць чысціню і парадак ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі; беражліва адносіцца да энергарэсурсаў, берагчы цяпло, электрычнасць, ваду;

         4.9. паважаць гонар і годнасць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, работнікаў установы адукацыі;

         4.10. клапаціцца пра сваё здароўе, бяспеку і жыццё навакольных, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця, самаўдасканалення;

         4.11. неадкладна паведамляць настаўніку (класнаму кіраўніку) або дзяжурнаму настаўніку (кіраўніцтву) аб атрыманні мікратраўмы, траўмы або пагаршэнні агульнага стану свайго здароўя на ўроках, занятках або пры правядзенні мерапрыемстваў (пазакласных, пазашкольных, спартыўна-масавых, грамадска карыснай працы);

         4.12. загадзя (напярэдадні ці за некалькі дзён) паведамляць класнаму кіраўніку аб плануемым наведванні арганізацыі аховы здароўя; у экстранных (незапланаваных) выпадках адсутнасці на ўроках неадкладна паведамляць класнаму кіраўніку аб факце і прычыне сваёй адсутнасці;

         4.13. размяшчаць прыборы сувязі, інтэрнэт-сувязі перад пачаткам вучэбных заняткаў у спецыяльна адведзеных месцах;

         4.14. захоўваць дзелавы стыль адзення, выкарыстоўваць адзенне і абутак для заняткаў фізічнай культурай згодна з санітарнымі нормамі, спецыяльнае адзенне на ўроках працоўнага навучання, мерапрыемствах грамадска карыснай працы;

         4.15. мець на ўроках неабходныя вучэбныя прылады;

         4.16. мець акуратна і разборліва падпісаныя рабочыя сшыткі і сшыткі для кантрольных работ па прадметах;

         4.17. акуратна і разборліва запісваць у дзённік расклад урокаў на тыдзень наперад, у канцы кожнага ўрока – дамашняе заданне;

         4.18. штотыдзень здаваць дзённік на праверку класнаму кіраўніку;

         4.19. прадстаўляць дзённік па першым патрабаванні педагагічнага работніка ўстановы адукацыі;

         4.20. выконваць правілы паводзін у бібліятэцы і правілы карыстання бібліятэчным фондам.

  1. Навучэнцам ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі катэгарычна забараняецца:

         5.1. курыць, ужываць алкагольныя (слабаалкагольныя) напіткі і піва, таксічныя і наркатычныя рэчывы, выкарыстоўваць нецэнзурныя выразы, спазняцца на вучэбныя заняткі без уважлівых прычын, наносіць шкоду маёмасці ўстановы адукацыі і іншых асоб;

         5.2. прыносіць агнястрэльную зброю любога віду, газавую зброю, боепрыпасы любога віду або выбуховыя рэчывы (ці іх імітатары або муляжы), халодную зброю, колючыя, сякучыя, рэжучыя прадметы (ці іх імітатары або муляжы), хімічныя, атрутныя, вогненебяспечныя рэчывы, тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для электронных сістэм курэння, сістэмы для ўжывання тытуню, запалкі, запальніцы, алкагольныя, слабаалкагольныя напіткі ці піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры і аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы і прэпараты, якія могуць нанесці шкоду маёмасці і здароўю навакольных, а таксама прылады для азартных гульняў;

         5.3. парушаць дысцыпліну ў ходзе адукацыйнага працэсу, прымяняць фізічную сілу і абразы ў дачыненні да іншых яго ўдзельнікаў;

         5.4. не выконваць патрабаванні педагагічных работнікаў;

         5.5. прапускаць заняткі без уважлівых прычын і своечасовага інфармавання класнага кіраўніка або кіраўніцтва з наступным прад’яўленнем адпаведнага дакумента класнаму кіраўніку;

         5.6. карыстацца прыборамі мабільнай сувязі, інтэрнэт-сувязі, музычнымі калонкамі, гульнявымі прыборамі ў час адукацыйнага працэсу без дазволу педагогаў;

         5.7. прапагандаваць, захоўваць і распаўсюджваць з дапамогай мабільнай, інтэрнэт-сувязі інфармацыю, якая змяшчае жорсткасць, насілле;

         5.8. праводзіць здымкі ў час правядзення вучэбных заняткаў, факультатыўных заняткаў, класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў без дазволу кіраўніцтва, класнага кіраўніка, настаўніка-прадметніка;

         5.9. размаўляць у час вучэбных заняткаў, выкрыкваць нецэнзурныя словы і выразы, быць няўважлівым і адцягваць увагу іншых навучэнцаў, перашкаджаць правядзенню вучэбных заняткаў;

         5.10. ужываць у час вучэбных заняткаў ежу і напіткі;

         5.11. перасаджвацца за іншую парту без дазволу настаўніка;

         5.12. у вучэбных дапаможніках рабіць якія-небудзь запісы, маляваць, вырываць з іх старонкі;

         5.13. у час вучэбных заняткаў і перапынкаў паміж імі гуляць у азартныя гульні, праводзіць аперацыі спекулятыўнага характару;

         5.14. пакідаць установу адукацыі да заканчэння вучэбных заняткаў без узгаднення з класным кіраўніком і (або) кіраўніцтвам установы.

 

  1. ПАТРАБАВАННІ ДА ЗНЕШНЯГА ВЫГЛЯДУ НАВУЧЭНЦАЎ
  2. Навучэнцы абавязаны прытрымлівацца дзелавога стылю адзення, прызначанага для наведвання імі вучэбных заняткаў ва ўстановах адукацыі.
  3. Савет установы адукацыі мае права выбару мадэлі, колеру і якасці тканін, з якіх выраблена адзенне дзелавога стылю.
  4. Адзенне дзелавога стылю, як правіла, уключае вялікі выбар элементаў, якія можна камбінаваць (пінжак, камізэлька, кашуля, спадніца, штаны, сарафан, блуза, сукенка, гальштук і інш.), а таксама можа ўключаць гальштук (значок, эмблему, шаўрон) з лагатыпам установы адукацыі.

         У зімовы час у камплект адзення могуць уваходзіць трыкатажны світар ці камізэлька.

  1. Пры наведванні навучэнцамі вучэбных заняткаў не дапускаецца:

         спартыўнае адзенне і абутак, прызначаныя для заняткаў фізічнай культурай і спортам;

         рэчы, якія маюць яркія малюнкі;

         бруднае, памятае (неахайнае) і іншае адзенне, не прызначанае для наведвання ўстановы адукацыі;

         верхняе адзенне і галаўныя ўборы;

         мноства біжутэрыі, наяўнасць пірсінгу, яркага экстравагантнага макіяжу і колеру валасоў, аксесуараў, якія адлюстроўваюць сімволіку музычных гуртоў і розных напрамкаў маладзёжнай субкультуры і спартыўных клубаў.

  1. Спрэчныя пытанні, звязаныя са знешнім выглядам навучэнца, вырашае кіраўніцтва ўстановы адукацыі.

 

  1. ПАРАДАК НАВЕДВАННЯ НАВУЧЭНЦАМІ ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАЎ
  2. Вучэбныя заняткі, класныя і інфармацыйныя гадзіны праводзяцца па раскладзе або ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы адукацыі, і з’яўляюцца абавязковымі для наведвання ўсімі навучэнцамі.
  3. У выпадку невыканання дамашняга задання па якой-небудзь прычыне навучэнец у пачатку ўрока абавязаны паведаміць аб гэтым настаўніку.
  4. Не пазней чым за 5 мінут да пачатку ўрока кожны навучэнец:

         займае месца ў вучэбным кабінеце (класе), вызначанае класным кіраўніком;

         рыхтуе неабходныя для работы на ўроку падручнікі і вучэбныя прылады;

         ставіць на бясшумны рэжым прыбор мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі), кладзе яго ў прызначанае для гэтага прыстасаванне (скрынку), якое можа знаходзіцца на асобным стале або стале настаўніка.

  1. Пры ўваходзе настаўніка ў клас навучэнцы ўстаюць у знак прывітання.
  2. Навучэнец, які спазніўся на ўрок, абавязаны растлумачыць настаўніку прычыну спазнення.
  3. У час урока навучэнцы ўважліва слухаюць тлумачэнні настаўніка і адказы іншых навучэнцаў, не дапускаючы каментарыяў і рэплік з месца.
  4. Пры адказе на пытанне настаўніка навучэнец устае. З дазволу настаўніка магчымы адказ седзячы.
  5. Аб сваёй гатоўнасці да адказу ці ў выпадку ўзнікнення ў ходзе тлумачэння настаўнікам матэрыялу пытання навучэнец інфармуе, падымаючы руку.
  6. Дапаўненні і выпраўленні адказаў іншых навучэнцаў магчымыя толькі з дазволу настаўніка.
  7. У час правядзення кантрольных і самастойных работ навучэнец выконвае іх самастойна. Дапамога іншых навучэнцаў не дапускаецца. Дазваляецца карыстацца толькі тымі матэрыяламі, якія пералічаны настаўнікам.
  8. Выкананне патрабаванняў настаўніка на ўроку з’яўляецца для навучэнцаў абавязковым і безагаворачным.

         21.1. У выпадку, калі навучэнец не выконвае патрабаванні настаўніка, парушае дысцыпліну ў час урока, настаўнік інфармуе аб гэтым кіраўніцтва, навучэнец выдаляецца з урока ў суправаджэнні дзяжурнага члена кіраўніцтва.

         21.2. У выпадку, калі патрабаванні настаўніка парушаюць правы навучэнца, апошні можа паведаміць аб гэтым кіраўніцтву.

         21.3. Кіраўніцтва выклікае ва ўстанову адукацыі законнага прадстаўніка навучэнца, а пры неабходнасці – супрацоўніка тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў.

         21.4. Кіраўніцтва пасля вывучэння сітуацыі мае права дазволіць навучэнцу прысутнічаць на наступных уроках.

         21.5. У выпадку, калі законны прадстаўнік не прыбывае ва ўстанову адукацыі ў кароткія тэрміны, кіраўніцтва мае права забраць навучэнца з любога наступнага ўрока для разбору па прыбыцці законнага прадстаўніка ва ўстанову адукацыі. 

  1. У час урока навучэнец павінен сачыць за сваёй паставай.
  2. Званок аб заканчэнні ўрока даецца для інфармавання настаўніка і навучэнцаў аб заканчэнні заняткаў. Навучэнцы пакідаюць клас з дазволу настаўніка.
  3. Для заняткаў на ўроках фізічнай культуры і здароўя навучэнцы пераапранаюцца ў спартыўную форму.
  4. Па заканчэнні ўрока навучэнцы наводзяць парадак на працоўным месцы, забіраюць свае прыборы мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі).
  5. У выпадку пропуску заняткаў па хваробе навучэнец або законныя прадстаўнікі яго інфармуюць класнага кіраўніка аб прычыне адсутнасці ў вуснай форме.
  6. У дзень выхаду на заняткі навучэнец прад’яўляе тлумачэнне аб прычыне пропуску заняткаў.

         Уважлівай прычынай лічыцца:

         хвароба навучэнца, наведванне ўрача (прадстаўляецца адпаведная медыцынская дакументацыя);

         экстранныя выпадкі ў сям'і, якія патрабуюць асабістага ўдзелу (пацвярджаюцца заявай законных прадстаўнікоў);

         пропуск урокаў па дамоўленасці з кіраўніцтвам (па пісьмовай заяве законных прадстаўнікоў);

         удзел у прадметных алімпіядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах (вызначаецца загадам установы адукацыі).

  1. Дзяжурства навучэнцаў:

         28.1. Ва ўстанове адукацыі з ліку навучэнцаў VII-XI класаў прызначаюцца дзяжурныя, якія дапамагаюць кіраўніцтву, дзяжурнаму настаўніку падтрымліваць дысцыпліну ў час перапынкаў, чысціню і парадак у школе.

         28.2. У кожным класе прызначаецца ў адпаведнасці з графікам дзяжурны па класе, які падчас перапынкаў дапамагае настаўніку падрыхтаваць клас да ўрока: раздае вучэбныя дапаможнікі і сшыткі навучэнцаў, дапамагае падрыхтаваць да ўрока іншыя вучэбна-метадычныя дапаможнікі.

         28.3. З ліку навучэнцаў VII-X класаў прызначаюцца дзяжурныя па сталовай, якія перад раздачай ежы мыюць рукі з мылам, апранаюць галаўныя ўборы, фартухі.

 

  1. ПАРАДАК ЗНАХОДЖАННЯ НАВУЧЭНЦАЎ НА ПЕРАПЫНКУ
  2. Перапынак прызначаны для:

         пераходу ў іншы кабінет (пры неабходнасці) у адпаведнасці з раскладам вучэбных заняткаў;

         адпачынку і фізічнай размінкі;

         харчавання;

         праветрывання класа, для чаго навучэнцам неабходна выйсці з памяшкання;

         падрыхтоўкі да ўрока і інш.

  1. Пры руху па калідорах, лесвіцах, праходах навучэнцам неабходна прытрымлівацца правага боку.
  2. У час перапынкаў навучэнцам забараняецца:

         шумець, перашкаджаць адпачываць іншым, бегаць па лесвіцах, паблізу аконных праёмаў і ў іншых месцах, не прыстасаваных для гульняў;

         штурхаць адзін аднаго, кідацца прадметамі і прымяняць фізічную сілу для вырашэння любога роду канфліктных сітуацый;

         катацца ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі на веласіпедах, самакатах і іншых сродках перамяшчэння;

         выкарыстоўваць непрыстойныя выразы і жэсты ў адрас іншых навучэнцаў, іншых асоб, запалохваць, займацца вымагальніцтвам.   Парушэнне дадзенага пункта цягне за сабой прымяненне мер, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

        

VІ. МЕСЦЫ МАСАВАГА ЗНАХОДЖАННЯ

         Сталовая

  1. У сталовую навучэнцы ходзяць арганізавана, у суправаджэнні настаўніка, які праводзіў урок.
  2. Навучэнцы выконваюць правілы гігіены: уваходзяць у памяшканне сталовай без верхняга адзення, захоўваюць правілы гігіены рук  з выкарыстаннем дэзынфіцыруючых сродкаў (або  мыццё вадой з мылам).
  3. Навучэнцы абслугоўваюцца ў буфеце ў парадку жывой чаргі, захоўваюць прынцып сацыяльнага дыстанцыравання (не менш 1,5 м), выконваюць патрабаванні работнікаў сталовай, праяўляюць увагу і асцярожнасць пры атрыманні і ўжыванні гарачых і вадкіх страў.
  4. Ужываць стравы, напіткі, прадукты харчавання, набытыя ў сталовай, буфеце і прынесеныя з сабой, дазваляецца толькі ў сталовай. У час прыёму ежы навучэнцы павінны захоўваць культуру харчавання.
  5. Кожны навучэнец прыбірае за сабой сталовыя прыборы і посуд у спецыяльна адведзеныя месцы.

         Спартыўная зала

  1. Заняткі ў спартыўнай зале арганізоўваюцца ў адпаведнасці з раскладам яе работы.

         Наведванне заняткаў у спартыўнай зале дапускаецца толькі ў спартыўнай форме і зменным абутку.

  1. Забараняецца знаходзіцца ў спартыўнай зале без настаўніка, выхавальніка групы прадоўжанага дня, іншага педагагічнага работніка.
  2. Заняткі ў пазаўрочны час у спартыўнай зале арганізоўваюцца па раскладзе спартыўных секцый.

         Санітарныя пакоі

  1. Пры карыстанні санітарнымі пакоямі навучэнцы павінны захоўваць чысціню і парадак, правілы асабістай гігіены.
  2. Забараняецца затрымлівацца ў санітарным пакоі без патрэбы, а таксама пакідаць смецце, курыць, прымаць ежу, напіткі, кідаць у ракавіны і ўнітазы пабочныя прадметы.

         Гардэроб

  1. Па заканчэнні заняткаў (вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых, у аб’яднаннях па інтарэсах), пазакласных мерапрыемстваў навучэнцы пад кіраўніцтвам настаўніка, які праводзіў заняткі, ідуць у гардэроб. Навучэнцы ў парадку чарговасці забіраюць сваю вопратку, захоўваючы парадак і меры бяспекі.
  2. У выпадку выяўлення прапажы адзення або абутку навучэнец абавязаны паведаміць аб тым, што здарылася, класнаму кіраўніку або кіраўніцтву.
  3. Навучэнцы не пакідаюць у кішэнях верхняга адзення ключы ад дома, грошы, праязныя дакументы, прыборы сувязі (інтэрнэт-сувязі) і іншыя каштоўныя рэчы.
  4. У выпадку выяўлення пакінутых і (або) забытых кім-небудзь у гардэробе рэчаў навучэнцы перадаюць іх вахцёру або дзяжурнаму настаўніку.

 

VII. ПАРАДАК НАВЕДВАННЯ НАВУЧЭНЦАМІ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ У ПАЗАЎРОЧНЫ ЧАС

  1. Навучэнцам забараняецца спазняцца на мерапрыемствы, якія праводзяцца ў пазаўрочны час.
  2. Прысутнасць на мерапрыемствах, што праводзяцца ў пазаўрочны час ва ўстанове адукацыі, асоб, якія не навучаюцца ў гэтай установе адукацыі, дапускаецца толькі з дазволу адказнага за правядзенне мерапрыемства (намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, дзяжурнага члена кіраўніцтва).
  3. Навучэнцы, якія прысутнічаюць на мерапрыемствах, што праводзяцца ў пазаўрочны час ва ўстанове адукацыі, і асобы, якія не навучаюцца ў гэтай установе адукацыі, але дапушчаныя да ўдзелу ў мерапрыемстве, павінны мець ахайны знешні выгляд, адпаведны ўзросту макіяж.
  4. Не дазваляецца прысутнасць у верхнім адзенні і галаўных уборах на мерапрыемствах, што праводзяцца ў актавай, спартыўнай залах, іншых памяшканнях установы адукацыі.
  5. Прыход на мерапрыемства і адыход з яго ажыццяўляецца арганізавана, у парадку, устаноўленым адказным за правядзенне мерапрыемства.
  6. Навучэнцы абавязаны выконваць інструкцыі аб мерах бяспекі для навучэнцаў, прадугледжаныя для канкрэтнага мерапрыемства, і выконваць у поўным аб’ёме патрабаванні адказнага за правядзенне мерапрыемства.
  7. Да заняткаў у спартыўных секцыях, удзелу ў спартыўных спаборніцтвах навучэнцы дапускаюцца з дазволу ўрача, да турыстычных паходаў – з дазволу медыцынскага работніка.
  8. Грамадска карысная праца навучэнцаў у пазаўрочны час праводзіцца не раней чым праз 30 мінут пасля заканчэння ўрокаў. Працягласць грамадска карыснай працы і віды работ устанаўліваюцца Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

 

VІІІ. ЗААХВОЧВАННІ І ДЫСЦЫПЛІНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ НАВУЧЭНЦАЎ

  1. У якасці заахвочвання да навучэнцаў могуць прымяняцца наступныя меры:

         аб’яўленне падзякі;

         узнагароджанне граматай;

         узнагароджанне каштоўным падарункам;

         занясенне на Дошку гонару ўстановы адукацыі;

         напісанне ліста падзякі законным прадстаўнікам.

         Заахвочванне аб’яўляецца загадам дырэктара. Выпіска з загада захоўваецца ў асабовай справе навучэнца.

  1. За здзяйсненне навучэнцам дысцыплінарнай правіннасці (у тым ліку неаднаразовае парушэнне Статута і Правілаў) устанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да яго наступных мер дысцыплінарнага спагнання:

         заўвага;

         вымова;

         адлічэнне.

  1. Адлічэнне як мера дысцыплінарнай адказнасці можа быць прыменена да навучэнца III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
  2. Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць дырэктару ўстановы адукацыі.
  3. Звесткі аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання даводзяцца да законных прадстаўнікоў непаўналетняга навучэнца.

 

  1. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ ПРЫБОРАМІ МАБІЛЬНАЙ СУВЯЗІ (ІНТЭРНЭТ-СУВЯЗІ)
  2. У будынку ўстановы адукацыі навучэнцы абавязаны ставіць прыборы мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) у рэжым вібравыкліку або бясшумны рэжым.
  3. У час правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах, пазакласных мерапрыемстваў прыборы мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) павінны знаходзіцца ў прызначаным прыстасаванні (скрынцы) у стане бясшумнага рэжыму.
  4. Карыстацца прыборам мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) у час вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах, пазакласных мерапрыемстваў можна толькі з дазволу настаўніка.
  5. Карыстацца прыборам мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) ва ўстанове адукацыі на перапынках паміж заняткамі (тэлефанаваць, адпраўляць паведамленні) навучэнцам дазволена выключна для аператыўнай сувязі з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі), братамі (сёстрамі), іншымі блізкімі сваякамі толькі ў выпадках неадкладнай неабходнасці.
  6. У выпадку аднаразовага парушэння правілаў карыстання прыборамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) навучэнец павінен напісаць тлумачальную запіску з указаннем прычыны парушэння дадзеных Правілаў. Класным кіраўніком (настаўнікам) навучэнцу робіцца запіс у дзённік.
  7. Пры паўторным факце парушэння правілаў карыстання прыборамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) ажыццяўляецца канфіскацыя тэлефона ў навучэнца. Ва ўстанову адукацыі запрашаюцца бацькі (законныя прадстаўнікі), і пасля гутаркі з дырэктарам (членам кіраўніцтва) ім вяртаецца прыбор мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі). На навучэнца накладаецца спагнанне, вызначанае дырэктарам установы адукацыі.

 

УЗГОДНЕНА

савет школы,

пратакол ад 27.08.2021 № 1

Правила безопасного поведения на воде

Правила безопасного поведения на воде

            Сильная жара вынуждает людей проводить время у воды. А в выходные дни количество отдыхающих на водоемах возрастает в разы. Стоит отметить, что главной причиной возникновения несчастных случаев во время отдыха на воде в летний период можно назвать отсутствие культуры безопасности у населения и незнание элементарных правил поведения на воде. Знание правил и умение оказать первую помощь пострадавшему необходимы для каждого отдыхающего.

  1. Купаться следует в специально оборудованных местах: пляжах, бассейнах, купальнях.
  2. Не входите в воду в состоянии алкогольного опьянения. Алкоголь блокирует нормальную деятельность головного мозга.
  3. В воде следует находиться не более 10-15 минут. При переохлаждении тела могут возникнуть судороги.
  4. При судорогах помогает укалывание любым острым предметом (булавка, щепка, острый камень и др.).
  5. Не подплывайте близко к идущим судам. Вблизи идущего парохода возникает течение, которое может затянуть под винт.
  6. Опасно прыгать или нырять в воду в неизвестном месте - можно удариться головой о грунт, корягу, сваю и т.п.
  7. Не допускайте грубых игр на воде. Нельзя подплывать под купающихся, «топить», подавать ложные сигналы о помощи и др.
  8. Не оставляйте возле воды без присмотра маленьких детей. Они могут оступиться, упасть, захлебнуться водой.
  9. Очень осторожно плавайте на надувных матрасах и надувных игрушках. Ветром или течением их может отнести далеко от берега, а волной - захлестнуть, из них может выйти воздух, что может привести к потере плавучести.
  10. Не используйте гребные и моторные плавсредства, водные велосипеды и мотоциклы в зонах пляжей, в общественных местах купания при отсутствии буйкового ограждения пляжной зоны и в границах этой зоны.
  11. Не заплывайте в зону акватории, где передвигаются катера и гидроциклы. Вы рискуете пострадать от действий недисциплинированного или невнимательного владельца скоростного моторного плавсредства.

Правила оказания первой помощи пострадавшему на воде

         Если пострадавший находится без сознания, умейте оказать ему первую помощь:

1. Нижним краем грудной клетки пострадавшего кладут на бедро согнутой в колене ноги так, чтобы голова была ниже туловища.

2. Обернув палец платком или тканью, очищают рот от ила, песка, грязи, рвотных масс и, энергично надавливая на корпус, выдавливают воду из дыхательных путей и желудка.

3. При отсутствии дыхания приступают к искусственному по способу изо рта в рот или изо рта в нос.

4. Тело должно лежать на твердой поверхности, а голова должна быть запрокинута (чтобы воздух попадал в легкие, а не в желудок).

5. Воздух выдыхают в рот пострадавшему через марлю или платок. Частота выдохов – 16-18 раз в минуту у взрослых, 20-25 раз у детей.

6. При остановке сердца искусственное дыхание чередуют с непрямым массажем сердца, надавливая на грудину 3 - 4 раза между вдохами. Лучше это делать вдвоем. Очевидцам происшествия на воде, прежде чем попытаться оказать помощь, советуем оценить свои силы и возможности. И позвонить в службу спасения по телефонам: «101» или «112».

Выбор лета. ЗдОрово! ЗдорОво! Полезно! Дружно!

Выбор лета. ЗдОрово! ЗдорОво! Полезно! Дружно!

         Летний лагерь является, с одной стороны, формой организации свободного времени детей разного возраста, с другой – пространством для оздоровления, развития творчества детей.

         На базе учреждения образования в июне проводится оздоровительная смена в лагере дневного пребывания «Солнышко» с дневным пребыванием и профильном лагере «Наука детям детям» по учебным предметам. Возрастной состав отдыхающих от 6 до 16 лет.

        В первые дни работы профильного лагеря “Наука детям” в лагере прошёл день под девизом "Год народного единства - год добрых дел". Ребята приняли активное участие в трудовом десанте “Не оставим без заботы”: навели порядок возле памятника воинам и партизанам, погибших в годы Великой Отечественной войны, оказали помощь пожилым одиноким людям.

В рамках республиканской акции «Я гэты край Радзімаю заву» воспитанники оздоровительного лагеря “Солнышко” отправились на экскурсию по улицам родного агрогородка Деревное, у старожилов деревни узнали о происхождении названия улиц, посетили Деревнянский костёл, встретились с ксендзом этого костёла.

Воспитанники лагеря "Солнышко" и "Наука детям" приняли участие в республиканском экскурсионном марафоне "Детский автопоезд" в номинации "Зелёные сокровищницы". Они посетили республиканский ландшафтный заказник "Налибокский" (Клетищенское лесничество).

https://disk.yandex.by/i/Fmy-Yqys8t3Dgg

10.06.2021 года в оздоровительном лагере «Солнышко» и профильном лагере «Наука детям» в рамках информационно-образовательного проекта «ШАГ» для воспитанников было проведено мероприятие в форме слайд-шоу по теме «Докажем делом, что не зря на нас надеется Земля» (к Всемирному дню охраны окружающей среды).

         В ходе мероприятия было обращено внимание на то, что ежегодно 5 июня в более чем 100 странах мира отмечается Всемирный день окружающей среды. По информации ООН каждые три секунды мир теряет размером с футбольное поле территорию леса, за последнее столетие мы уничтожили половину наших водно-болотных угодий. Появление COVID-19 показало, насколько катастрофическими могут быть последствия утраты экосистем.

         В этот день выпускники школы вместе с воспитанниками лагерей «Солнышко» и «Наука детям» высадили туи в школьном дендропарке.

 

«НАШИ СИМВОЛЫ – НАША ГОРДОСТЬ»  –  под таким названием прошел очередной июньский день в пришкольных лагерях «Солнышко» и «Наука детям».

         Символы белорусского государства - это наша отличительная черта для всего мира и предмет нашей гордости. Уважать символы государства – значит уважать свою страну, свой народ, свою историю! Чувство уважения и любви к родной стране мы прививаем юным гражданам с детства!

         Инициативная группа учащихся профильного лагеря «Наука детям»  подготовила для воспитанников лагеря «Солнышко» сообщения о путях становления и развития государственной символики, о том, какие законодательные документы лежат в основе их утверждения, когда и где используется Государственный герб и Государственный флаг.

         В лагерях прошёл исторический видеоэкскурс «Великие символы великой страны», беседа+слайд-шоу «Государственная символика – олицетворение независимости».

Воспитанники отряда «Витаминки» отвечали на вопросы викторины «Как мы знаем символику Республики Беларусь?»

Ребята лагеря «Солнышко» организовали выставку рисунков «БЕЛАРУСЬ В МОЁМ СЕРДЦЕ»

 

 

 

 

Сустрэча з намеснікам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кадлубай А.У.

16 сакавіка 2021 года Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Дзераўнянская сярэдняя школа” наведалі намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кадлубай А.У., першы намеснік начальніка  галоўнага ўпраўлення  па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Філістовіч С.П. На сустрэчы прысутнічалі намеснік старшыні Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта Лысая Ж.М., начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама Стонька Л.М., дырэктары ўстаноў адукацыі раёна, педагагічныя работнікі.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, якія ўздымаліся на VІ Усебеларускім народным сходзе, а таксама пытанні, звязаныя з развіццём адукацыі ў краіне.

Педагогі мелі магчымасць у дыялогавай форме абмеркаваць важныя праблемы, пачуць вычарпальныя адказы на хвалюючыя іх пытанні.

 

Актуально:

Опросы
Тестовый опрос
Результаты опросов
11.09.2021
Неделя спорта и здоровья в Столбцовском районе
подробнее...
10.06.2021
Приём документов в первые классы
подробнее...
04.06.2021
Приглашаем на районный выпускной бал
подробнее...
21.05.2021
Внимание – дети!
подробнее...
04.05.2021
Поздравляем с победой в областном фестивале-конкурсе «Удивительный мир детства»
подробнее...
15.04.2021
СТОЛИЧНОЕ ТЕЛЕВИДЕНИЕ О НАС
подробнее...
17.09.2021
Акция "МЫ - ЕДИНЫ!"
подробнее...
17.09.2021
Лучшим учащимся столицы вручили премии Мингорсовета
подробнее...
17.09.2021
Шестой школьный день
подробнее...
17.09.2021
Челлендж #ВМЕСТЕоМИНСКЕ, посвящённый Дню народного единства
подробнее...
17.09.2021
Церемония вручения премий Минского городского Совета депутатов
подробнее...
20.09.2021
Студенческий спорт - значимая составляющая в формировании спортивного резерва страны
подробнее...
17.09.2021
Поздравление Президента Беларуси с Днем народного единства
подробнее...
16.09.2021
Качество образования и подготовка педагогических кадров актуальны всегда: вчера, сегодня, завтра
подробнее...
16.09.2021
Молодежь Беларуси осознает ответственность за судьбу Отечества, сохранение исторической памяти
подробнее...
14.09.2021
Отдыхаем и учимся с пользой для дела
подробнее...
12.09.2021
Подведены итоги Недели дополнительного образования детей и молодежи
подробнее...