"Кветкавая палітра"

Нашым дзецям жыць у заўтрашняй Беларусі. Якая яна будзе - залежыць ад нас,  але жыць у ёй трэба будзе ім, і мы павінны падрыхтаваць іх да гэтага жыцця. Наша школа - гэта не толькі ўстанова адукацыі, але і дом для большасці выхаванцаў. Менавіта тут яны праводзяць большую частку свайго часу, таму неабходнасць стварэння ўтульнай, камфортнай абстаноўкі заахвоціла калектыў ператварыць тэрыторыю школы ў квітнеючы аазіс, дзе дзіця магло бы адпачыць, памарыць і, седзячы ў цені дрэў, атрымаць асалоду ад водара пахучых кветак. Акрамя таго - гэта шырокае поле дзейнасці для фарміравання працоўных навыкаў навучэнцаў.

Наша бізнес-кампанія называецца “Кветкавая палітра”. Падчас  рэалізацыі сваіх планаў і ідэй па добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі, мы прадумвалі кожную дэталь, кожную дробязь. Шмат увагі надавалася  выбару пэўных відаў кветак і іх колеравай гамме, вышыні раслін і сумесным суіснаванні з іншымі раслінамі. Вялікае эмацыйнае ўздзеянне на навучэнцаў І ступені  аказвае ўключэнне ў дэкаратыўнае афармленне кветнікаў, малых скульптурных форм.

Для афармлення кветнікаў рознай геаметрычнай формы на фоне газоннай травы былі выкарыстаны сальвія, петуніі, бархатцы, алісум, астры, бегоніі, розныя віды туй. Наш кветнік настолькі паветраны і лёгкі, што здаецца, быццам плывеш у карункавых аблоках з квітнеючых кветак, а ў паветры разліваецца іх чароўны водар.

Вырошчванне расады для продажу з’яўляецца перспектыўным і запатрабаваным бізнесам. Галоўнай асаблівасцю ў арганізацыі вырошчвання і продажу расады з’яўляецца сезонны характар (вясна і пачатак лета). З аднаго боку, гэта з’яўляецца недахопам дадзенай бізнескампаніі. З другога боку, дадзеная бізнескампанія не патрабуе вялікіх затрат, а даход перавышае затраты ў дзесяткі разоў.

          

 

Дадзены праект накіраваны на рацыянальнае выкарыстанне прышкольнага ўчастка для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці.

Вывучаючы  кветкавыя і дэкаратыўныя расліны, пазнаючы законы прыроды, дзеці не толькі ўзбагачаюцца ведамі,  у іх фарміруецца пачуццё любові і павагі да навакольнага асяроддзя.    

Так як у вырошчванні расады прымаюць удзел навучэнцы нашай школы, гэта дапамагае набыць ім навыкі вядзення малога бізнэсу, вызначыцца ў выбары  будучай прафесіі. Многія  школьнікі збіраюцца звязаць сваю кар'еру з эканомікай і прафесіямі аграрнага кірунку. Кожны год нашы выпускнікі паступаюць у БДАТУ. На працягу двух гадоў навучэнцы 10-11 класаў наведваюць факультатыўныя заняткі “Уводзіны ў аграрныя прафесіі”. Наш калектыў установы адукацыі правёў вялікую работу па добраўпарадкаванні тэрыторыі, зрабіў прыгожым свой ​​двор, але спыняцца на дасягнутым не мае намеру. Дзеці актыўна дапамагаюць нам ў гэтым .

 Мы ў пачатку цікавага творчага шляху. У нас есць шмат ідэй і задум, якія яшчэ трэба будзе ўвасобіць у жыццё. Грошы, атрыманыя з продажу расады, мы плануем патраціць  на патрэбы школы.

 

Мэта і задачы бізнес-ідэі "Кветкавая палітра"

развернуть

Школьная бізнес-кампанія "Кветкавая палітра" ДУА "Дзераўнянская сярэдняя школа " была створана ў студзені 2024 года.

Мы ставім перад сабой мэту: стварэнне базы для навучання навучэнцаў асновам прадпрымальніцтва і агародніцтва, з атрыманнем практычных навыкаў па гэтых прадметах; вырошчванне рассады кветак  для продажу насельніцтву і розным  установам; стварэнне крыніцы даходу для навучэнцаў і ў цэлым для школы.

Задачы:

пазнаёміць навучэнцаў на прыкладзе школьнай бізнес-ідэі з усімі этапамі функцыянавання прадпрыемства ў рэальных эканамічных умовах;
атрымаць агратэхнічныя веды;
набыць навыкі па вырошчванні расады кветак;
рэалізацыя расады з мэтай атрымання прыбытку, выкананне падатковых абавязацельстваў;
развіццё арганізацыйных навыкаў і псіхалагічнай гатоўнасці навучэнскай моладзі прыступіць да працы пасля заканчэння ўстановы адукацыі.

Прынцыпы работы:

Эканамічнасць і беражлівасць

Наватарства і традыцыйнасць
Эстэтычнасць і сучаснасць
Ініцыятыўнасць і самастойнасць
Акуратнасць і прэзентабельнасць
Відовішчнасць і практычнасць

 

Над чым мы працуем?

Вырошчваем дэкаратыўныя расліны.
Распрацоўваем дызайн прысядзібных участкаў.

свернуть
Ещё в этом разделе