ПАЛАЖЭННЕ
аб стварэнні рэсурснага цэнтра
па прафарыентацыі на базе
Дзяржаўнай установы адукацыі
“Дзераўнянская сярэдняя школа”
- АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты, задачы, парадак арганізацыі і змест дзейнасці ўстановы адукацыі ў рэжыме рэсурснага цэнтра па прафарыентацыйнай рабоце (далей - Рэсурснага цэнтра прафарыентацыі).
1.2. У сваёй дзейнасці Рэсурсны цэнтр па прафарыентацыі кіруецца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі, іншымі нарматыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, загадамі ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, аддзела адукацыі спорту і турызму Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта, загадам установы адукацыі, дадзеным Палажэннем, а таксама лакальнымі дакументамі, распрацаванымі і зацверджанымі ва ўстаноўленым парадку.
1.3. У якасці рэсурснай базы Рэсурснага цэнтра прафарыентацыі разглядаюцца:
праграмнае і інфармацыйна-камунікатыўнае забеспячэнне;
інфармацыйна-адукацыйныя рэсурсы, перыядычныя выданні, вучэбныя дапаможнікі, праграмна-метадычныя матэрыялы, наглядныя дапаможнікі, web-рэсурсы);
кадравыя рэсурсы;
матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне.
2.ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА ПРАФАРЫЕНТАЦЫІ:
абагульненне і распаўсюджванне вопыту па прафарыентацыйнай рабоце;
аказанне метадычнай падтрымкі класным кіраўнікам і настаўнікам-прадметнікам установы адукацыі ва ўкараненні ў практыку іх работы новых выхаваўчых тэхналогій і форм арганізацыі прафарыентацыйнай работы;
павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў у пытаннях новага зместу выхавання, авалоданне новымі формамі работы педагога з навучэнцамі;
распаўсюджванне перспектыўнага педагагічнага вопыту, азнаямленне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу з вынікамі работы па рэалізуемых напрамках праз стварэнне і суправаджэнне web-сайтаў, электронных СМІ, ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці;
эфектыўнае выкарыстанне матэрыяльных, фінансавых і кадравых рэсурсаў.
- АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ ЦЭНТРА
3.1. Арганізацыйна-метадычная работа.
Прадастаўленне наяўных матэрыяльна-тэхнічных, педагагічных, інфармацыйных, інтэлектуальных, праграмна-метадычных рэсурсаў для:
падрыхтоўкі і правядзення навукова-практычных канферэнцый, семінараў, курсаў павышэння кваліфікацыі па актуальных пытаннях прафарыентацыйнай дзейнасці;
удзелу ў рэалізацыі раённых, абласных, рэспубліканскіх педагагічных праектаў;
арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў;
арганізацыі метадычных кансультацый.
3.2. Інфармацыйна-метадычная работа:
вывучэнне перспектыўнага педагагічнага вопыту і дасягненняў у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі і іх распаўсюджванне;
арганізацыя і правядзенне педагагічных канферэнцый, семінараў, практыкумаў і г.д .;
правядзенне навукова-даследчых, праектных работ;
фарміраванне бібліятэкі сучаснай вучэбна-метадычнай і педагагічнай літаратуры;
удзел у фарміраванні фонду інтэрактыўных сродкаў навучання для правядзення вучэбнай і пазакласнай работы па прафарыентацыі;
стварэнне медыятэкі па прафарыентацыі, прызначанай для работы з педагогамі і навучэнцамі раёна;
інфармацыйная і навукова-метадычная падтрымка адукацыйнага працэсу;
стварэнне, рэалізацыя і суправаджэнне web-сайтаў, электронных СМІ;
арганізацыя кансультацыйнай дзейнасці па пытаннях функцыянавання Цэнтра;
узаемадзеянне з іншымі інфармацыйна-рэсурснымі цэнтрамі.
- АСНОЎНЫЯ ФУНКЦЫІ І ЗМЕСТ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА ПА ПРАФАРЫЕНТАЦЫІ
4.1. Рэсурсны цэнтр у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі ажыццяўляе функцыі планавання, арганізацыі, каардынацыі і аналізу дзейнасці па напрамках прафарыентацыйнай работы.
4.2. Рэсурсны цэнтр прафарыентацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з праграмай дзейнасці Рэсурснага цэнтра.
4.3. Асноўнымі змястоўнымі кампанентамі дзейнасці Рэсурснага цэнтра прафарыентацыі з'яўляюцца:
укараненне ў адукацыйны працэс (апрабацыя) інавацыйных выхаваўчых праграм і новых выхаваўчых тэхналогiй;
выяўленне, вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту ў рамках пазначанага напрамку дзейнасці;
падрыхтоўка і правядзенне па актуальных праблемах свайго напрамку дзейнасці канферэнцый, нарад, семінараў, майстар-класаў, конкурсаў, сумеснай праектнай дзейнасці, выкарыстанне іншых форм работы з установамі адукацыі раёна;
вывучэнне інфармацыйных і адукацыйных патрэб суб'ектаў адукацыйнага працэсу ў рамках пазначанага напрамку дзейнасці сродкамі анкетавання, правядзення сацыялагічнага апытання, дыягностыкі;
падрыхтоўка метадычных рэкамендацый па пазначаным напрамку дзейнасці, публікацый аб дзейнасці Рэсурснага цэнтра прафарыентацыі;
ажыццяўленне маніторынгу рэалізуемай праграмы дзейнасці.
5.СПРАВАЗДАЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА ПРАФАРЫЕНТАЦЫІ
5.1. З мэтай арганізаванай рэалізацыі праграмы дзейнасці Рэсурсны цэнтр прафарыентацыі штогод распрацоўвае каляндарны план.
5.2. З мэтай арганізацыі шырокага доступу педагогаў установы адукацыі Рэсурснага цэнтра прафарыентацыі на сайце ўстановы адукацыі ствараецца электронны банк матэрыялаў.
- Непасрэднае кіраўніцтва бягучай дзейнасцю Цэнтра ажыццяўляе кiраўнiк, назначаны загадам дырэктара ўстановы адукацыі.
План работы рэсурснага цэнтра па прафарыентацыі Дзяржаўнай установы адукацыі “Дзераўнянская сярэдняя школа”
№
|
Мерапрыемствы
|
Тэрмін выканання
|
Адказныя
|
1.
|
Фарміраванне нарматыўнага прававога забеспячэння па арганізацыі прафарыентацыйнай работы ў 2021/2022 навучальным годзе
|
жнівень
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
|
2.
|
Распрацоўка плана правядзення мерапрыемстваў па прафарывентацыйнай рабоце з навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі і педагогамі
|
верасень
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
|
3.
|
Папаўненне вучэбна-метадычнага матэрыяла кабінета прафарыентацыі
|
верасень
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
|
4.
|
Удзел у раённых мерапрыемствах па прафарыентацыі
|
на працягу года
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг, класныя кіраўнікі 1- 11 класаў
|
5.
|
Выстава і агляд навінак літаратуры і інтэрнэт-рэсурсаў па прафарыентацыі
|
на працягу года
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
Даўгапол В.Г., бібліятэкар
|
6.
|
Папаўненне медыятэкі кабінета
|
на працягу года
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
|
7.
|
Аналіз працаўладкавання і паступлення ў навучальныя ўстановы выпускнікоў школы
|
верасень
|
Кушнер А.У., педагог сацыяльны
|
8.
|
Арганізацыя правядзення факультатыўных заняткаў “Прафесія маёй мары”
|
верасень
|
Прыгожая С.І., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
|
9.
|
Абнаўленне інфармацыі на сайце ўстановы адукацыі ў раздзеле “Прафарыентацыйная работа”
|
на працягу года
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
|
10.
|
Работа кабінета прафарыентацыі ў шосты школьны дзень
|
на працягу года
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
|
11.
|
Азнаямленне класных кіраўнікоў з рэкамендацыямі па планаванню работы з навучэнцамі розных узроставых груп
|
верасень, кастрычнік
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
|
12.
|
Аказанне метадычнай дапамогі класным кіраўнікам у правядзенні класных гадзін па прафарыентацыі
|
на працягу года
|
Сянько А.А., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
|
13.
|
Правядзенне метадычнай вучобы:
1.“Арганізацыя прафарыентацыйнай работы з улікам патрэб рынка працы”
2. “Узаемадзеянне школы і сям’і як важнейшая ўмова павышэння эфектыўнасці прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі”
|
снежань
сакавік
|
Сянько А.А., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
|
14.
|
Арганізацыя прафкансультацый для педагогаў па вывучэнні асобы навучэнцаў “Вывучэнне інтарэсаў і схільнасцей навучэнцаў”, “Вывучэнне прафесійных намераў і планаў навучэнцаў”
|
лістапад, красавік
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
|
15.
|
Правядзенне індывідуальнай работы з навучэнцамі з мэтай фарміравання ў іх інтарэсаў і схільнасцей да вывучаемых прадметаў і прафесій, звязаных з прадметам
|
на працягу года па запытах навучэнцаў
|
Настаўнікі-прадметнікі
|
16.
|
Наведванне факультатыўных заняткаў “Прафесія маёй мары”
|
на працягу года
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
|
17.
|
Наведванне аб’яднанняў па інтарэсах
|
на працягу года
|
Кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах
|
18.
|
Арганізацыя экскурсій на прадпрыемствы раёна
|
на працягу года
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
класныя кіраўнікі 1- 11 класаў
|
19.
|
Удзел у Днях адчыненых дзвярэй ва ўстановах вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі
|
на працягу года
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
класныя кіраўнікі 9,11 класаў
|
20.
|
Прафарыентацыйнае мерапрыемства “Фестываль прафесій”
|
люты
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
класныя кіраўнікі 1- 11 класаў
|
21.
|
Конкурсы малюнкаў па прафарыентацыйнай тэматыцы
|
сакавік
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
класныя кіраўнікі 1- 4 класаў
|
22.
|
Арганізацыя круглага стала з прадстаўніка Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Стаўбцоўскага раёна
|
сакавік
|
Сянько А.А., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
|
23.
|
Сустрэча з прадстаўнікамі мясцовых гаспадарак
|
лістапад, красавік
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
|
24.
|
Арганізацыя правядзення Тыдня па прафарыентацыі
|
сакавік
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
|
25.
|
Правядзенне класных гадзін, інфармацыйных гадзін па прафарыентацыйнай тэматыцы
|
на працягу года
|
Класныя кіраўнікі 1-11 класаў
|
26.
|
Індывідуальныя кансультацыі па запыту
|
на працягу года
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг
|
27.
|
Кансультаванне бацькоў па пытаннях прафесійнай накіраванасці навучэнцаў
|
па запыту
|
Спецыялісты СППС
|
28.
|
Арганізацыя суменых экскурсій (педагогі, навучэнцы, законныя прадстаўнікі)
|
па запыту
|
Спецыялісты СППС,
класныя кіраўнікі 1-11 класаў
|
29.
|
Правядзенне бацькоўскіх сходаў па прафарыентацыі
|
На працягу года
|
Вільнявец Н.Ч., педагог-псіхолаг, класныя кіраўнікі 1-11 класаў
|